фота Сяргея Зініна
У Беларусі 9 кастрычніка прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах будзе туман.
Вецер прагназуецца паўднёвы 4—9 м/с з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, днём паветра прагрэецца да 13—18 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да +20.





