У пункце пропуску «Дамачава» пагранічным нарадам сумесна з супрацоўнікамі міліцыі канфіскавана буйная партыя таблетак, якія змяшчаюць псеўдаэфеднін. 

Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай пагранічнай групы, пасля працэдуры афармлення ў «зялёным калідоры» аўтамабіль «Сітроен» 4 кастрычніка, якім кіраваў 48-гадовы непрацуючы жыхар Брэста, што ехаў з Польшчы, быў адпраўлены ў бокс для спецыяльнага надгляду. 

У выніку пад панэллю прыбораў транспартнага сродку, а таксама ў кішэнях верхняга адзення вадзіцеля знойдзены цэлафанавыя пакеты, у якіх былі 1.000 таблетак, як мяркуецца, гэта Cirrus, забаронены да ўвозу на тэрыторыю Беларусі. 

Паводле слоў брэстаўчаніна, ён вёз гэтыя таблеткі па просьбе невядомага яму грамадзяніна. 

Таблеткі канфіскаваныя супрацоўнікамі міліцыі для правядзення экспертызы. Жыхар Брэста не затрымліўваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?