фота Сяргея Зініна

фота Сяргея Зініна

Цёплае надвор'е вернецца ў Беларусь у другой палове гэтага тыдня, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Умовы надвор'я на тэрыторыі краіны на працягу першай паловы тыдня ўсё яшчэ будзе вызначаць перыферыя халоднага антыцыклону. Аднак з чацвярга сітуацыя ў атмасферы пачне мяняцца.

У аўторак, 7 кастрычніка, тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—7 градусаў, ва ўсходніх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да -4 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 10—16 градусаў цяпла.

У сераду чакаецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі — туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—8 градусаў, днём будзе 10—17 градусаў цяпла.

«З чацвярга ў атмасферы адбудзецца перазагрузка, і на тэрыторыю краіны пачне паступаць цёплае паветра з акваторыі Міжземнага мора, — адзначыў Дзмітрый Рабаў. — Пацяплее як уначы, так і днём. Сярэдняя тэмпература паветра на 4—7 градусаў перавысіць кліматычную норму, характэрную для гэтых датаў кастрычніка».

У чацвер, 9 кастрычніка, тэмпература паветра ўначы складзе плюс 2—8 градусаў, па захадзе будзе да 10 цяпла. Днём прагназуецца плюс 12—18 градусаў, па паўднёвым захадзе - да 20 градусаў вышэй за нуль.

У наступныя дні будзе яшчэ цяплей.

З пятніцы па нядзелю ў начныя гадзіны чакаецца плюс 5—12 градусаў, днём — ад 13 да 20 градусаў цяпла, у заходніх раёнах месцамі паветра прагрэецца да плюс 22 градусаў. Прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?