Баі за аэрапорт Данецка працягваюцца, сітуацыю ў гэтым раёне кантралююць украінскія сілавікі, паведамілі ў пятніцу ўвечары ўкраінскія ўлады.

Раней сепаратысты захапілі першы паверх старога тэрмінала аэрапорта, але ўкраінскія вайскоўцы контратакавалі і адкінулі праціўніка на зыходныя рубяжы, дадаюць у прэс-цэнтры АТА.

Данецкі аэрапорт мае стратэгічнае значэнне для абодвух бакоў канфлікту. Баі за аэрапорт ўзмацніліся на гэтым тыдні і пагражаюць сарваць перамір'е, дасягнутае 5 верасня ў Мінску.

Частка старога тэрмінала аэрапорта ахоплена пажарам, дадаюць у прэс-цэнтры РНБА.

Раней інфармацыйна-аналітычны цэнтр РНБА са спасылкай на разведку заявіў, што ў гэты раён прыбыло шмат бранятэхнікі, цяжкай артылерыі і салдат.

Будынак непадалёк ад аэрапорта, што пацярпеў ад абстрэлу, Reuters.com

Будынак непадалёк ад аэрапорта, што пацярпеў ад абстрэлу, Reuters.com

Карэспандэнт агенцтва Асашыэйтэд Прэс паведаміў, што бачыў тры танкі сепаратыстаў, што стралялі ў галоўны тэрмінал аэрапорта, а таксама чуў шматлікія стрэлы снайпераў.

Танк сепаратыстаў заняў пазіцыю недалёка ад аэрапорта.

Танк сепаратыстаў заняў пазіцыю каля аэрапорта, фота Reuters.com

Танк сепаратыстаў заняў пазіцыю каля аэрапорта, фота Reuters.com

У чым стратэгічнае значэнне аэрапорта ў Данецку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?