Аляксандр Лукашэнка звязвае негатыўныя праявы ў грамадстве з недаглядам у школьным выхаванні.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з фіналістамі рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».

На сустрэчы Лукашэнка, у прыватнасці, падняў пытанне ўзаемаадносінаў школы і сям'і.

«Бясспрэчны факт, што толькі сумеснымі намаганнямі бацькоў і настаўнікаў мы зможам падрыхтаваць нашых дзяцей да самастойнага жыцця. І тое, што ў апошні час усё больш і больш мы пачынаем канстатаваць факты негатыўнага ў нашым грамадстве, звязана з велізарным бракам — вашым і маім, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

— Тое, што ў нас закладнікаў захопліваюць, кураць, п'юць, больш за тое, ужываюць наркотыкі, — вялікі мінус вам і мне як прадстаўніку ўлады. і мы з гэтым павінны разабрацца, прытым радыкальна».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у гэтай сітуацыі, вядома, можна спаслацца на тое, што дзеці знаходзяцца пад вялікім уплывам вуліцы, свайго асяроддзя і іншых працэсаў. «Але гэта нам дадатковая нагрузка. Усё роўна яны прыходзяць у школу, і мы павінны быць настолькі таленавітыя, каб паказаць, што няправільна», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?