Іван Шыла не выключае, што можа трапіць пад арышт.

Іван Шыла не выключае, што можа трапіць пад арышт.

Сёння ўвечары (каля 20 гадзіны) міліцыя прыходзіла дадому да лідара моладзі з Салігорска, студэнта Івана Шылы. «Былі ў форме, але ў дом трапіць не спрабавалі, значыць, затрымліваць не збіраліся», — выказвае здагадку Іван.

Самога хлопца ў той момант у хаце не было, таму з міліцыяй размаўляў бацька Івана Уладзімір Шыла. Яму пакінулі позву, каб заўтра Іван з’явіўся ў міліцыю. Праўда, без тлумачэнняў у статусе каго і па якой справе.

Нагадаем, што не так даўно міліцыя правяла ператрус у бацькоў Івана Шылы. Канфіскавалі камп’ютар. Летам у Салігорску з’явіўся надпіс «Пуцін — х…ло», а таксама ў бел-чырвона-белы колер быў размаляваны знак на ўездзе ў горад. Шыла не выключае, што такім чынам міліцыя спрабуе знайсці вінаватых у гэтым.

***

2 кастрычніка стала вядома, што Івана Шылу арыштавалі на 2 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?