Наступная версія аперацыйнай сістэмы ад Microsoft будзе называцца Windows 10. Пра гэта паведамілі ў аўторак прадстаўнікі гэтай амерыканскай кампаніі на сустрэчы з журналістамі ў Сан-Францыска.

На ёй было, у прыватнасці, заяўлена, што распрацоўшчыкі новай АС вырашылі «пераскочыць» дзевятую версію прадукта і выкарыстоўваць напрацоўкі, якія рыхтаваліся для яе, у новым варыянце сістэмы. Як удакладняецца, у ім будуць адноўленыя некаторыя ранейшыя, якія сталі ўжо традыцыйнымі, функцыі, што адсутнічалі ў папярэдняй АС Windows 8, што выклікала незадаволенасць карыстальнікаў.

У Microsoft улічылі гэтыя пажаданні і запэўнілі карыстальнікаў у тым, што пры працы з новай версіяй сістэмы ў іх не будзе праблем, незалежна ад таго, якой АС Windows яны карыстаюцца ў цяперашні час. Больш падрабязна навінка будзе прадстаўлена пазней, паведамілі ў кампаніі.

Напярэдадні сустрэчы яе арганізатары падкрэслілі, што гэта будзе «сціплай падзеяй» без буйных прэзентацый. «Гэта хутчэй шанец для кампаніі даць карыстальнікам Windows інфармацыю аб пераменах, што адбываюцца ў ёй», — гаворыцца ў распаўсюджанай заяве Microsoft.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?