Да канца года інтэрнэт-правайдар «Атлант Тэлекам» плануе завяршыць будаўніцтва сеткі ў шэрагу буйных раёнаў Мінска. У выніку магчымасць падключыцца да сеткі аператара атрымаюць больш як 100 тысяч новых домагаспадарак, паведамілі ў «Атлант Тэлекоме».

Пабудову ўласнай сеткавай інфраструктуры кампанія пачала ў 2007 годзе ў Мінску. Сёння «Атлант Тэлекам» развівае свае Ethernet-сеткі ў Мінску, Гомелі, Магілёве і Віцебску. Да канца 2015 года тэхнологія Ethernet стане даступнай і ў іншых рэгіёнах прысутнасці «Атлант Тэлекама».

Праз 14 гадоў з часу заснавання паслугамі кампаніі «Атлант Тэлекам» карыстаюцца амаль 180 тысяч абанентаў, з якіх больш як 110 тысяч прыватных абанентаў падключаны да сеткі Ethernet. Офісы адкрытыя ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, абслугоўваннем жа кліентаў, будаўніцтвам і тэхнічнай падтрымкай сеткі, маркетынгам, прадажам і іншымі функцыямі займаюцца звыш 400 чалавек.

Нядаўна «Атлант Тэлекам» адкрыў у Мінску новы галоўны офіс. У ім прадстаўлены асноўныя службы кампаніі, уключаючы адміністрацыю і падраздзяленні па працы з новымі і цяперашнімі кліентамі.

Новы галоўны офіс размясціўся ў бізнес-цэнтры «Пакроўскі» (праспект Пераможцаў, 100). Зараз тут размешчаны аддзелы прыватнага прадажу, абслугоўвання карпаратыўных і прыватных абанентаў, спецыялісты па маркетынгу і топ-менеджары «Атлант Тэлекам». Аддзел карпаратыўнага продажу знаходзіцца па-ранейшаму ў офісе па адрасе праспект Пушкіна, 39.

Кампанія на працягу некалькіх месяцаў захавае магчымасць падключэння і абслугоўвання прыватных кліентаў, а таксама абслугоўвання карпаратыўных кліентаў у Мінску ў офісе па адрасе: праспект Пушкіна, 39. Пасля гэтыя аддзелы будуць знаходзіцца толькі па адрасе офіса ў бізнес-цэнтры «Пакроўскі» на праспекце Пераможцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?