Праваслаўны храм у гонар свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага будзе пабудаваны на вуліцы Асіповіцкай у Мінску.

Як паведамляе беларускі праваслаўны інфармацыйны партал sobor.by, 3 кастрычніка мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, ажыццявіць чын асвячэння крыжа і памятнага каменя на месцы будаўніцтва будучага храма.

Храм у гонар свяціцеля Лукі Крымскага будзе аднакупальным, адначасова ў ім змогуць знаходзіцца да 250 чалавек. Плануецца, што ў хуткім часе будзе пабудавана часовае памяшканне для богаслужэнняў.

Генпадрадчыкам праекта выступае праектна-вышукальнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут «Белчыгункапраект».

Нагадаем, 28 верасня каўчэг з часціцай мошчаў свяціцеля Лукі Война-Ясянецкага, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага быў дастаўлены ў мінскі Дом міласэрнасці з Барысава. Доступ вернікаў да мошчаў свяціцеля Лукі арганізаваны штодзённа з 8.00 да 22.00 з 29 верасня па 14 кастрычніка ўключна. Каўчэг з мошчамі прыбыў у Беларусь у межах міжнароднага праекта «Дні свяціцеля Лукі». Звычайна ён знаходзіцца ў Свята-Траецкім жаночым манастыры Сімферопаля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?