Новыя выпадкі афрыканскай чумы свіней (АЧС) зарэгістраваны на тэрыторыі Літвы, паведамляе дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. 

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, новыя выпадкі захворвання зарэгістраваны на тэрыторыі Вільнюскага павета Літвы. 

Раней Беларусь увяла забарону на ўвоз з Літвы жывых свіней, свініны (у тым ліку дзікоў) і прадуктаў яе перапрацоўкі, скураной, рогакапытнай і кішачнай сыравіны, шчаціння, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з рыбы і птушкі, кармавых дабавак для кошак і сабак, а таксама гатовых кармоў для іх, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку і выраблены з літоўскай сыравіны. Абмежаванне распаўсюджваецца на пастаўкі былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, зарэзу і раздзелкі свіней. 

Дэпартамент дадаткова інфармуе аб неабходнасці прыняцця мер па недапушчэнні ўвозу названага тавару. «Адначасова неабходна прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінаводчых комплексаў, свінаводчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці», — адзначылі ў Мінсельгасхарчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?