Прынятае рашэнне аб пераносе з цэнтра Мінска абутковага ААТ «Прамень», паведаміў 30 верасня на адкрыцці ў сталіцы міжнароднай выставы-кірмашу «БелТЭКСлегпрам. Восень» намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» Вікенцій Адамовіч. 

«Прапрацоўваецца пытанне аб пераносе ААТ «Прамень» на іншую пляцоўку. Ёсць некалькі варыянтаў далейшага выкарыстання вызваленай тэрыторыі, але пакуль не вызначанае яе прызначэнне. Аднак рашэнне аб вынасе ўжо прынятае. Разглядаецца некалькі пляцовак — за МКАД або на тэрыторыю, якая вызваліцца пасля аб'яднання ААТ «Сукно» і ААТ «Камволь», — сказаў Адамовіч. 

У ліпені 2012 года з мэтай выбару лепшых інвестараў для далейшага развіцця холдынга «Прамень» абвясціў конкурс. Умовы конкурсу для інвестараў прадугледжвалі: заключэнне з інвестарам дагавора аб сумеснай дзейнасці па забеспячэнні комплекснага развіцця прадпрыемстваў холдынга, будаўніцтва новага прамысловага абутковага комплексу магутнасцю 6 млн. пар, прыцягненне прамых інвестыцый не менш як 2 млн. долараў ЗША за кошт продажу пакета акцый па рынкавым кошце не ніжэй за намінал, даванне інвестарам мэтавай пазыкі для фінансавання будаўніцтва новага прамысловага комплексу не менш як 40 млн. долараў ЗША па стаўцы LIBOR плюс не больш за 4% гадавых на тэрмін да 15 гадоў. Паводле вынікаў конкурсу было падрыхтаванае пагадненне з кітайскай кампаніяй Foshan Nanhal Chengming Trade Co., Ltd. Пагадненне на гэты момант не падпісанае.

Прадпрыемства «Прамень» было ўтворанае ў 1924 годзе, акцыянаванае ў 1994-м. У склад ААТ уваходзяць абутковыя прадпрыемствы «Сівельга», «Отыка», «Чаўляр» і «Рэйліт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?