Курдскія вайсковыя фармаванні ў Іраку і Сірыі вядуць жорсткія баі з баевікамі «Ісламскай дзяржавы», але гэтая барацьба мае і іншы фронт — электронны.

Актывісты, што спачуваючь курдам, дасылаюць сотні паведамленняў праз Твітар, заклікаючы Цэнтральнае камандванне (Centcom) амерыканскіх войскаў, якое кантралюе авіяўдары па ісламістах, пачаць бамбардыроўкі ў раёне сірыйскага горада Айн-эль-Араб.

Курдскія бежанцы

Курдскія бежанцы

Цяпер ісламісты атакуюць гэты горад з пераважна курдскім насельніцтвам. Курдская назва горада — Кабэйні.

Прадстаўнікі Centcom кажуць, што маюць гэтую інфармацыю, але прымаюць рашэнні на атакі па аб'ектах ісламістаў на аснове толькі сваіх меркаванняў, піша The Tampa Tribune. 

«Мы атрымліваем шмат прапаноў на ўдары праз сацыяльныя медыя, мы назіраем за імі і глядзім каментарыі на любыя тэмы, але гэта не значыць, што гэта ўплывае на дзеянні Centcom», — адзначыў маёр Курт Келаг, прэс-сакратар Цэнтральнага камандавання.

Знішчальнік F-16 скідвае касетныя бомбы

Курдскія актывісты выкарыстоўваюць хэштэгі #USHearKobane і #kobane, каб прыцягнуць увагу да сваіх паведамленняў:

«@CENTCOM Я бачу бункер #ISIS і тут няма грамадзянскага насельніцва. Каардынаты патрэбныя?» — піша ў Твітары карыстальнік Oscar A.M. Bergamin.

Амерыканцы кажуць, што прыслухоўваюцца да занепакоеных курдаў і вырашаюць разам з антыісламісцкай кааліцыяй, што можна зрабіць для горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?