У Валярыны Куставай адбылася сустрэча з сястрой Юрася. Хлопец пералічыў грошы родным, а тыя перадалі іх літаратарцы.

«Грошы перадалі пры сведках. Падпісалі двухбаковую распіску, што не маем прэтэнзій. Таксама я павінна знішчыць свае два допісы ў Фэйсбуку пра гэтую гісторыю. Юрась хацеў яшчэ, каб я напісала, што гэта быў паклёп. І пагражаў за дыскрэдытацыю падаць на мяне ў шведскі суд. Я адмовілася такое падпісваць».

Акурат праз запісы ў сацыяльных сетках і публікацыю ў «Нашай Ніве» пра гісторыю маладога эмігранта даведалася яго сям’я. Родныя і ўзяліся кантраляваць вяртанне пазыкаў. Працэс, праўда, будзе пакутліва доўгім.

«Дзясяткі людзей напісалі, што Юрась пазычаў у іх грошы. Некаторыя і не будуць чакаць іх вяртання — зняверыліся ў чалавеку», — адзначае Валярына. Сярод падманутых, між іншых, ёсць маладыя англійскія і шведскія дыпламаты.

Юрась С. летам пераехаў у Лондан са Стакгольма, дзе жыў апошнія некалькі гадоў. У сувязі з пераездам ён правініўся Валярыне Куставай каля 1500 даляраў. Калі пасля ўсіх абяцанняў грошы ён так і не вярнуў, літаратарка публічна расказала пра гэтую гісторыю.

Медыяэксперту з Лондана Аляксею Лявончыку, ныпраклад, ён вінен каля $3000, беларусцы са Швецыі — каля $1200, астатнім — меншыя сумы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?