У адной з дзіцячых дашкольных устаноў Ленінскага раёна Гродна 26 верасня раптам памерла 3-гадовае дзіця. Пра гэта паведамляе сайт izgrodno.com.

Паводле інфармацыі рэсурсу, выхавальнік пачала будзіць дзяцей пасля ціхай гадзіны і адно дзіця не прачнулася.

Выклікалі хуткую дапамогу, у медпункце неадкладна пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Нягледзячы на хуткае прыбыццё дактароў, выратаваць дзіця не ўдалося. Да позняга вечара ў садку працавалі прадстаўнікі міліцыі і Следчага камітэта.

Папярэдні дыягназ — «сіндром дзіцячай раптоўнай смерці».

Факт смерці малалетняга дзіцяці ў дзіцячым садзе пацвердзілі ва УСК па Гродзенскай вобласці.

Следчымі ў ходзе агляду бачных цялесных пашкоджанняў на целе дзяўчынкі выяўлена не было, перадае БелаПАН.

Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, выкананне якой арганізавана абласным упраўленнем Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Следчымі канфіскавана і вывучаецца дакументацыя, якая рэгламентуе ўнутраны распарадак дзіцячай дашкольнай установы. Праводзяцца апытанні работнікаў ясляў-сада і сваякоў дзяўчынкі, іншыя следчыя дзеянні. Паводле папярэдніх дадзеных, напярэдадні смерці дзіця паводзіла сябе натуральным чынам, скаргаў на стан здароўя не выказвала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?