Выпадак здарыўся ў суботу каля 20:52 на першым паверсе васьміпавярховага жылога дома ў па вул. Гарэцкага, 17.
Дым ішоў на верхнія паверхі, менавіта для выратавання людзей, якія пражываюць на 7 і 8 паверхах спатрэбіліся спецыяльныя маскі.
Двое дарослых і хлопчык 2007 нараджэння былі выведзеныя на вуліцу.
Пакуль адны супрацоўнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне, іх калегі пайшлі па астатніх паверхах, дзе задымленне было нязначным і тлумачылі людзям, што з кватэр выходзіць нельга. Дыспетчары службы 101 тлумачылі гэта ж усхваляваным жыхарам. Пажар быў аператыўна ліквідаваны.
Пацярпелых няма, прычына высвятляецца.Адна з магчымых версій — падпал.