Адносіны Расіі і ЗША цяпер патрабуюць другой «перазагрузкі», заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю Пятага каналу.

«Кантакты ёсць, ёсць дыялог, хай і ў вельмі ўсечанай і зрэзанай форме, але ён захоўваецца. Галоўная праблема ў тым, што мы абсалютна зацікаўлены ў нармалізацыі гэтых стасункаў, але не мы іх разбуралі.

І зараз патрабуецца тое, што амерыканцы, магчыма, назавуць «перазагрузкай», тэрмінам, прыдуманым пры адміністрацыі прэзідэнта ЗША Барака Абамы пасля сур'ёзнага адкату нашых адносін у апошнія гады знаходжання ва ўладзе Джорджа Буша», — сказаў Лаўроў.

Як адзначыў міністр, сёння ўжо цяперашняя адміністрацыя ЗША разбурае шмат у чым ёю ж створаныя сумесна з Расіяй структуры супрацоўніцтва.

«Напэўна, будзе прыдумана нешта: «перазагрузка №2» ці «перазагрузка 2.0», — дадаў Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?