Са спецвучэльні закрытага тыпу №2 у Магілёве 26 верасня збеглі 34 цяжкія падлеткі, паведаміў тэлеканал «Беларусь 1».

Большасць цяжкіх хлопцаў ужо затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі, некаторыя вярнуліся самі. Адшукаць засталося 12 чалавек.

Ўзрост хлопцаў — 16-18 гадоў. Матыў, па словах парушальнікаў: хацелі вярнуцца дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0