Папа рымскі Францішак адзначыў ролю Беларусі ў працэсе аднаўлення міру ва Украіне. Гэта адбылося 25 верасня падчас аўдыенцыі ў апостальскім палацы апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці, паведамляе прэс-служба Беларускай каталіцкай царквы.

«Пантыфік прадэманстраваў глыбокае веданне ролі Беларусі ў працэсе аднаўлення міру ва Украіне і выказаў упэўненасць, што асаблівая роля хрысціян — быць міратворцамі, таму што любоў мацнейшая за любыя этнічныя падзелы і палітычныя рознагалоссі», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі прэс-службы, «пантыфік з энтузіязмам прыняў да ведама, што каталіцкая царква ў Беларусі застаецца жывой і актыўнай супольнасцю». Папа Францішак падкрэсліў, што і ў далейшым Святы прастол будзе дзейнічаць на карысць беларускага народа, і выказаў надзею, што атмасфера дыялогу і ўзаемаразумення паміж Святым прастолам і Рэспублікай Беларусь «будзе ўмацоўвацца, дазваляючы знайсці станоўчае рашэнне некаторых адкладзеных пытанняў».

Гуджэроці перадаў пантыфіку падарунак ад беларускай каталіцкай моладзі — некалькі пілігрымскіх футболак з паломніцтва ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Папа Францішак выказаў надзею на тое, што маладыя беларусы, незалежна ад веравызнання і перакананняў, адчуваюць сябе «пратаганістамі будучыні, людзьмі неабыякавымі да агульнага дабрабыту сваёй краіны і ўсяго чалавецтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?