Пра гэта кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі заявіў у інтэрв'ю gazeta.ru.

Ігар Платніцкі і кіраўнік «вярхоўнага савета» ЛНР Аляксей Каракін на перамовах у Мінску, фота БелаПАН

Ігар Платніцкі і кіраўнік «вярхоўнага савета» ЛНР Аляксей Каракін на перамовах у Мінску, фота БелаПАН

«Мы ўдзячныя Расіі за тое, што яна робіць, удзячныя Пуціну за ініцыятывы ў дасягненні перамір'я і міру на зямлі Луганшчыны.

Мы плануем таксама поўную юрыдычную і палітычную інтэграцыю ў Расію. Мы вельмі доўга былі незаконна адарваныя. Рана ці позна станем часткай Расійскай Федэрацыі.

Хай будзе пераходны перыяд, гатовыя чакаць. Каб працэс, улічваючы досвед Крыма, не быў вельмі зацягнуты, стараемся новыя законы пісаць як мага бліжэй да расійскіх аналагаў, каб у далейшым працэс прайшоў як мага хутчэй і менш хваравіта», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0