У пятніцу ў Старым горадзе Вільні ладзяць шэсце, прымеркаванае да 500-годдзя перамогі над расійскім войскам у бітве пад Оршай.

На Кафедральным пляцы адбудзецца стылізаваная цырымонія сустрэчы кіраўніка, падчас якой пройдуць урачыстае шыхтаванне роты ганаровай варты арміі Літвы, музычнае харавое віншаванне, гарматныя залпы і выступленне сцяганосцаў.

У пятніцу ў Вільні таксама праходзіць прымеркаваная да юбілею бітвы міжнародная навуковая канферэнцыя.

2014 ы год абвешчаны парламентам Літвы Годам бітвы пад Оршай. Да гэтага юбілею прымеркаваны розныя мерапрыемствы, выпушчаная юбілейная манета, паштовая марка, праводзяцца выставы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?