Следчым камітэтам Беларусі распачата крымінальная справа па факце гібелі працоўных ААТ «Белэнергарамналадка» на падставе ч. 3 арт. 306 КК (парушэнне правілаў аховы працы).

Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Сяргей Кабаковіч. 

Следчымі праведзены шэраг аглядаў на прадпрыемстве. Праводзіцца канфікацыя дакументацыі, вядуцца допыты спецыялістаў Наваполацкай ЦЭЦ. Прызначаны экспертныя даследаванні. Следчая група працягвае працу на месцы. 

Сёння днём на тэрыторыі Наваполацкай ЦЭЦ (філіял РУП «Віцебскэнерга») падчас вытворчасці рамонтных работ загінулі двое працоўных ААТ «Белэнергарамналадка». Паводле папярэдняй інфармацыі, яны праводзілі рэканструкцыю паравой турбіны. 

Для аказання метадычнай дапамогі на месца здарэння скіраваліся следчыя цэнтральнага апарата Следчага камітэта Беларусі, якія маюць досвед у расследаванні крымінальных спраў па фактах аналагічных здарэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?