Шэраг дакументаў падпісаны 24 верасня ў Кішынёве па выніках перамоў прэзідэнта Малдовы Ніколе Цімафці і яго беларускага калегі Аляксандра Лукашэнкі. 

Як паведамляе прэс-служба малдаўскай прэзідэнтуры, бакі сустрэліся тэт-а-тэт, а затым у рамках перамоў дзвюх дэлегацый. 

Падпісаныя сумесная заява Цімафці і Лукашэнкі, план кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін на 2015—2017 гады, міждзяржаўны дагавор аб перадачы асуджаных асоб, пералік прадукцыі, якія пастаўляюцца прадпрыемствамі дзвюх краін у рамках вытворчай кааперацыі, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі, план супрацоўніцтва на 2015—2016 гады мэрыі Кішынёва і Мінскага гарвыканкама. 

Візіт Лукашэнкі завершыцца 25 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?