Следчым упраўленнем УСК Беларусі па Гомельскай вобласці распачата справа па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі па факце НЗ у адным з садова-агародніцкіх таварыстваў Гомельскага раёна, дзе 20 верасня спрацавала неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне. 

У выніку выбуху быў пашкоджаны фасад дома і аўтамабіль, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. 

Падчас агляду месца здарэння знойдзены элементы выбуховага прыстасавання. Праводзяцца неабходныя экспертызы. 

Супрацоўнікі створанай для расследавання следчай групы ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Гомельскай вобласці праводзяць комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні асобы, датычнай да ўчынення злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?