На відэа, якое з'явілася ў сеціве, відаць, што тэрарысты запускаюць беспілотнік, які абследуе мясцовасць каля аэрапорта, пасля гэтага, вылічыўшы каардынаты, тэрарысты пачынаюць абстрэльваць пазіцыі сіл АТА з мінамётаў, піша «Телеграф».

Учора, 22 верасня, тэрарысты зноў абстралялі Данецкі аэрапорт, аднак гэты аб'ект пакуль застаецца пад кантролем сіл АТА. Пра гэта паведаміў спікер АТА Вячаслаў Селязнёў. «Учора працягваліся абстрэлы Данецкага аэрапорта. Аднак мы працягваем трымаць гэты аб'ект пад кантролем сіл антытэрарыстычнай аперацыі», — паведаміў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0