Пры расчыстцы канала малой ракі Няслуха на паўднёвай ўскраіне в. Гутава, што ў Драгічынскім раёне, экскаватаршчык ПМК-3 Аляксандр Сацюк дастаў на паверхню бівень маманта.

Па ўзгадненні з Нацыянальнай акадэміяй навук незвычайная знаходка перададзена археалагічнаму музею ў Моталі Іванаўскага раёна для спецыяльнай апрацоўкі, кансервацыі і захоўвання.

Як паведаміў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юрый Камароў, мясцовасць, дзе знойдзены бівень маманта, будзе абследаваная беларускімі археолагамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?