64-гадовы Уладзімір Крыкуноў узначаліў хакейную зборную Беларусі. Кантракт будзе падпісаны 25 верасня ў вялікай канферэнц-зале Доме футбола, які дзеліць адзін будынак з Федэрацыяй хакея. 

Пасля падпісання пагаднення Крыкуноў дасць прэс-канферэнцыю, паведаміла прэс-служба ФХРБ. 

Трэнер кіраваў беларускай зборнай у 2001—2003 гадах. У яго актыве чацвёртае месца на Алімпіядзе-2002 у Солт-Лейк-Сіці: найвышэйшае дасягненне каманды на АГ. У тым жа годзе зборная вярнулася ў топ-дывізіён чэмпіянату свету, аднак праз год зноў выбыла з яго, што стала прычынай адстаўкі Крыкунова. 

Уладзімір Крыкуноў выступаў за мінскае «Дынама» ў 1982—1984 гадах і трэніраваў гэту каманду ў 1985—1991 гадах. Працаваў са зборнымі Расіі і Казахстана, клубамі КХЛ, некалькі гадоў правёў у Славеніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?