Украіна ў Злучаных Штатах падпісала дамову аб гандлі ўзбраеннем.

Цырымонія падпісання адбылася 23 верасня ў Нью-Ёрку ў рамках 69-й сесіі Генасамблеі ААН, перадае прэс-служба МЗС Украіны.

У ёй узяў удзел міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Гэта шматбаковая дамова была ўхваленая Генасамблеяй ААН 2 красавіка 2013, а 3 чэрвеня гэтага ж года — адкрытая для падпісання.

Галоўным яго кірункам з'яўляецца ўкараненне на міжнародным узроўні высокіх стандартаў у гандлі узбраеннямі і памяншэнне рызык трапляння зброі ў нелегальны зварот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?