Дваццаціаднагадовы кіроўца аўтамабіля «ВАЗ 2108» у Калінкавічах 21 верасня ўчыніў наезд на 13-гадовую дзяўчынку-пешахода, якая пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора. 

Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, пешаход атрымала ў ДТЗ цялесныя пашкоджанні, а кіроўца аўтамабіля з месца здарэння ўцёк. Ён быў затрыманы падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. 

19 верасня 25-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем «Фальксваген-Гольф» у Мазыры, учыніў наезд на 15-гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе. Пешаход атрымала цялесныя пашкоджанні і дастаўлена ў медыцынскую ўстанову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?