Украінцы як да сусветнага лідара найлепш ставяцца да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Горш за ўсё — да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта сведчаць вынікі сацапытання «Стаўленне ўкраінцаў да сусветных лідараў», праведзенага сацыялагічнай групай «Рэйтынг» з 9 па 19 жніўня.

62% апытаных станоўча ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі, 54% — да Барака Абамы, 51% — да Ангелы Меркель.

Таксама ў 45% апытаных станоўчае стаўленне да Браніслава Камароўскага, у 39% — Жазэ Мануэля Барозу, у 36% — да Далі Грыбаўскайце, і толькі 16% — да Уладзіміра Пуціна.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцін узначальвае рэйтынг негатыўнага стаўлення (75%). 32% апытаных негатыўна ставяцца да Ангелы Меркель, 31% — да Барака Абамы, 26% — да Аляксандра Лукашэнкі, 25% — да Нурсултана Назарбаева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?