У Беларусі 24 верасня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі ва ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходнім 5-10 м/с з парывамі да 14 м/с, месцамі па ўсходзе — да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1—6 градусаў.

На большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей і на астатняй тэрыторыі месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 да 3 градусаў. Тэмпература паветра днём складзе ад 8 да 14 цяпла.

Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?