Фізікі тэлепартавалі квантавы стан фатона на адлегласць 25 кіламетраў. Вынікі сваіх даследаванняў аўтары апублікавалі ў часопісе Nature Photonics, а коратка з імі можна азнаёміцца на сайце AlphaGalileo.

У сваім эксперыменце навукоўцы разнеслі два заблытаныя фатоны на адлегласць у 25 кіламетраў па аптычным валакне. Адна з часціц (другая) апынулася пры гэтым у крышталі.

Далей фізікі змянілі квантавы стан першага фатона з дапамогай уздзеяння на яго трэцім. У выніку стан другой часціцы (якая знаходзілася ў крышталі) змяніўся.

Такім чынам навукоўцы назіралі праяву квантавай нелакальнай карэляцыі: хоць фатоны былі разнесеныя на адлегласць 25 кіламетраў, змяненне стану аднаго з іх адбілася на іншым.

Даследчыкі палепшылі сваё папярэдняе дасягненне дзесяцігадовай даўніны, калі на адлегласць шасці кіламетраў тэлепартавалі стан фатона.

Тэлепартацыя па оптавалакне ажыццяўляецца цяжэй, чым па паветры. Гэта звязана з узаемадзеяннем фатонаў са шклом, у ходзе якога яны губляюць значную частку першапачатковай інфармацыі. У ходзе работы навукоўцы адзначылі высокую дакладнасць сваіх вымярэнняў. Па іх словах, гэта можа прывесці да прагрэсу ў выкарыстанні заблытаных фатонаў у квантавай крыптаграфіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?