У Гомелі зацвіў бэз, фота БелТА.

У Гомелі зацвіў бэз, фота БелТА.

У суботу, 20 верасня, умовы надвор'я на Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі на захадзе — уплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. Чакаецца пераменная воблачнасць.

Месцамі па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +6.. + 12°C, па ўсходзе +1.. + 5°C, у асобных раёнах Гомельскай, Магілёўскай і па ўсходзе Віцебскай абласцей на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0..- 2°C,

максімальная тэмпература паветра днём +14.. +20°C.

21 верасня Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вільготнай паветранай масе. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы +3.. + 10,

днём максімум складзе +13.. + 20°C.

22 верасня надвор'е будзе фармаваць маларухомая сістэма актыўных франтальных раздзелаў.

Пагаршэнне ўмоў надвор'я. Ноччу месцамі кароткачасовыя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі моцныя дажджы, магчымы навальніцы;

па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы +4.. + 11, па паўднёвым захадзе да +13; днём +12.. + 17°C, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да + 20°C.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?