Да канца тыдня паветра будзе празрыстым, а неба ясным. Ночы ўжо не цёплыя (3—8 градусаў), але дні яшчэ ласкавыя (14—19 цяпла).
Зусім іншае надвор'е чакае Беларусь на наступным тыдні. Дажджы, дажджы і хмуры.
Дзённыя тэмпературы знізяцца да 9—14 градусаў, начныя застануцца нязменнымі, як і на гэтым тыдні.
Што ж, дарабляйце работы ў садах і дварах на гэтых выхадных.





