17 верасня БАТЭ стартуе ў групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Першы матч барысаўскі клуб правядзе ў гасцях супраць партугальскага «Порту». Пачатак гульні а 21:45, яе пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Беларусь-2».

У аўторак у прэс-цэнтры «Эштадыу ду Драгау» у Порту адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў беларускай каманды, паведамляе сайт БАТЭ.

Амаль усе пытанні былі адрасаваныя мясцовымі журналістамі галоўнаму трэнеру «жоўта-сініх» Аляксандру Ермаковічу.

«Порту» — вельмі моцны клуб, не так даўно выйграваў Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы. Аднак мы разлічваем дамагчыся спрыяльнага для сябе выніку, — сказаў Ермаковіч. — Мы паважаем саперніка, але нікога не баімся».

Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў дадаў: «Усе гульцы БАТЭ выйдуць заўтра на поле з верай ва ўласныя сілы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0