Амерыканскія сенатары Роберт Менэндэс і Боб Коркер унеслі ў Сенат праект закона аб новых санкцыях у дачыненні да Расіі і падтрымцы Украіны, адзін з пунктаў якога прадугледжвае прадастаўленне Кіеву зброі.

Паведамленне пра гэта, а таксама поўны тэкст дакумента размешчаны на сайце Сената.

Згодна з ім, прэзідэнт атрымае паўнамоцтвы прадаставіць Украіне ўсё неабходнае для процідзеяння наступальным узбраенням, аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, уключна з процітанкавым ўзбраеннем, зброяй і амуніцыяй для асабовага складу, радараў для ідэнтыфікацыі і выяўлення артылерыйскіх батарэй, кіравання агнём, дальнамерамі, абсталяваннем для навядзення, беспілотнікамі, камунікацыйным абсталяваннем і інш.

На гэта ў 2015 годзе плануецца вылучыць 350 млн даляраў.

Акрамя таго, гэтым рашэннем ад прэзідэнта патрабуецца ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі, у прыватнасці супраць «Росабаронэкспарта» і іншых абаронных прадпрыемстваў, якія маюць дачыненне да дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, Грузіі, Малдове і Сірыі.

Таксама санкцыі будуць ужытыя супраць кампаній па ўсім свеце, якія ажыццяўляюць значныя інвестыцыі асабліва ў праекты здабычы нетрадыцыйнай нафты ў Расіі.

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША зможа ўвесці санкцыі супраць «Газпрома», калі апошні адмаўляе ў пастаўках значных аб'ёмаў газу краінам-сябрам НАТА, Украіне, Грузіі ці Малдове.

Таксама дакумент накладвае абмежаванні на міжнародныя фінансавыя ўстановы, якія ўзаемадзейнічаюць з расійскімі абароннымі і энергетычнымі сектарамі, на якія накладзеныя санкцыі, або ажыццяўляюць аперацыі ад імя расійскіх фізічных або юрыдычных асоб, якія знаходзяцца пад санкцыямі.

У паведамленні ўдакладняецца, што дакумент будзе галасавацца у Сенаце ў чацвер, неўзабаве пасля выступу прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?