Узаемадзеянне па лініі Мінск — Брусель абмеркавана 15 верасня ў беларускай сталіцы на беларуска-аўстрыйскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін, уключаючы праблематыку «Усходняга партнёрства», а таксама пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

Беларуская і аўстрыйская дэлегацыі дасягнулі дамоўленасці аб рэалізацыі шэрага захадаў, прызначаных надаць дынаміку двухбаковаму супрацоўніцтву і дыялогу Беларусі і ЕС.

Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, аўстрыйскую - кіраўнік палітычнай секцыі Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і міжнародных спраў Ян Кікерт.

Акрамя таго, бакі падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі, з аўстрыйскага — Ян Кікерт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?