Мікалай Дамашкевіч вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці ў сувязі з выхадам у адстаўку. На гэтую пасаду прызначаны Мікалай Шарстнёў.

Адпаведныя распараджэнні 15 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Мікалай Дамашкевіч нарадзіўся ў 1949 г. у Жыткавічах, у 1992-1995 гг. - Галоўны кантралёр інспекцыі Віцебскай вобласці кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь. У 1995-1996 гг. - начальнік Службы кантролю прэзідэнта РБ, затым старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 1998—2007 — старшыня Мінскага аблвыканкама, у 2007—2009 гг. — кіраўнік справамі прэзідэнта РБ. Памочнікам прэзідэнта па Віцебскай вобласці быў прызначаны ў кастрычніку 2010 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0