У жніўні гэтага года найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Мінску — 169 мм, або 169 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі. Гэта складае 2,1 месячнай нормы.

Як вынікае са справаздачы Рэспубліканскага гідраметэацэнтра па выніках месяца, сталіца стала самым «мокрым» месцам у краіне. У пяцёрку месцаў, дзе была зарэгістравана найбольшая колькасць ападкаў, увайшлі таксама Бярэзінскі запаведнік (160 мм, 2 месячныя нормы), Докшыцы (149 мм, 1,9), Высокае і Стоўбцы (па 145 мм, 2).

Найменшая колькасць ападкаў выпала на паўднёвым усходзе: у Слаўгарадзе (43 мм, 59,7% месячнай нормы), Брагіне (46 мм, 74,1%), Гомелі (48 мм, 71,6%), Жлобіне (51 мм, 64,6%) і Касцюковічах (61 мм, 83,6%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?