Актывіст «Змены» Ягор Віняцкі арыштаваны на 15 сутак.

Пра гэта паведаміла Свабодзе маці актывіста Аляксандра Віняцкая. Ягору дазволілі патэлефанаваць ёй пасля суда.

У якім судзе судзілі сына і за што Ягор атрымаў 15 сутак арышту, маці невядома. Сувязь з Ягорам Віняцкім знікла 11 верасня.

Актывісты «Змены» паведамляюць, што 12 верасня няма тэлефоннай сувязі таксама з актывістам Віталём Васільковым.

Дзе ён цяпер, высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?