Суд Маскоўскага раёна сталіцы 12 верасня арыштаваў на 15 сутак актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава за брыдкаслоўе.

Таксама яго пакаралі штрафам у паўтара мільёна рублёў за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду і штрафам у 450 тысяч рублёў за распіванне сьпіртных напояў у грамадскім месцы.

Паводле сведак-міліцыянтаў Канцавога і Вярбіцкага, Павал нібыта 11 верасня піў піва на стадыёне каля пастарунка. Але вядома, што 11 верасня ён цягам дня знаходзіўся ў пастарунку. Аднак і тут суддзя Таццяна Матыль прызнала яго вінаватым. Павал заяўляў адвод суддзі, аднак яна яго адхіліла.

Актывіст прызнаў сябе вінаватым толькі ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду: калі да яго прыйшлі з праверкай міліцыянты, ён выйшаў з дома.

11 верасня раніцай Павал пайшоў у пастарунак, каб адзначыцца згодна з умовамі прэвентыўнага нагляду. Аднак дахаты ён ужо не вярнуўся.

Былы палітвязень Павал Вінаградаў — рэкардсмен па адвольных затрыманнях. У сакавіку ён быў асуджаны на 25 сутак арышту і трымаў галадоўку.

У жніўні Вінаградава арыштавалі на 10 сутак. Ён апавёў, што гэта яго 16-я адміністрацыйная справа, і з гэтага ліку 9 былі па абвінавачанні ў лаянцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?