У сувязі са зваротамі грамадзян па пытаннях уладкавання дзяцей з Украіны ва ўстановы адукацыі Беларусі распрацаваны спецыяльны алгарытм, у якім прадстаўнікі дзіцяці могуць знайсці адказы на ўсе пытанні.

Алгарытм прадстаўлены на партале Міністэрства адукацыі ў раздзеле «Актуальна», паведаміла кпрэс-сакратар ведамства Юлія Ваніна.

У дакуменце змешчана інфармацыя па ўсіх пытаннях дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійнай і вышэйшай адукацыі. Калі дзіця павінна наведваць дашкольную ўстанову, трэба звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, гэта значыць у адпаведнае ўпраўленне (аддзел) адукацыi, спорту і турызму. У дакуменце прадастаўлены кантактныя даныя спецыялістаў упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, якія курыруюць пытанні дашкольнай адукацыі.

Па пытанні атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі трэба звяртацца непасрэдна ва ўстанову адукацыі. Пры наяўнасці дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі або статусу бежанца грамадзянін Украіны мае права паступаць у дзяржаўныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі як грамадзянін Беларусі і навучацца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Пры правядзенні працэдуры прызнання ў адносінах да дыпломаў магістраў фармацыі, атрыманых пры навучанні на завочнай форме ў ВНУ Украіны, прынята рашэнне прымяняць нормы пагаднення паміж урадамі Беларусі і Украіны ад 6 лютага 1998 года «Аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі і вучоных званнях» без уліку неадпаведнасці формы атрымання адукацыі, прадугледжанай для гэтага ўзроўню адукацыі і спецыяльнасці ў Беларусі. Для атрымання адпаведнага пасведчання аб прызнанні ўкраінскага дакумента аб адукацыі і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) з дакументам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь неабходна звярнуцца ў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.

Кантакты прадстаўнікоў усёй сістэмы па абласцях і напрамках таксама змешчаны ў дакуменце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?