У першую пяцёрку выбарчага спісу Партыі «Блок Пятра Парашэнкі» ўвойдзе палкоўнік Паветраных сіл Украіны Юлій Мамчур.

Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік партыі Юрый Луцэнка, перадае прэс-служба «Трэцяй украінскай рэспублікі».

«Я лічу, што дэпутаты, акрамя прафесійных задач пісаць законы, павінны яшчэ і быць голасам грамадства. Прымаючы законы, яны павінны выказваць меркаванне грамадства, — сказаў ён. — Акрамя таго, мы хочам падкрэсліць важнае значэнне рэгулярнай украінскай арміі для будучыні Украіны. Таму ў нашай пяцёрцы, верагодна, будзе палкоўнік Мамчур — адзін з сімвалаў Узброеных сіл Украіны».

Юлій Мамчур вядомы негвалтоўным вызваленнем ад расійскіх захопнікаў аэрапорта Бельбек у Крыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?