president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць у кожнай вобласці селекцыйна-племянныя малочныя фермы.

Такую задачу паставіў ён сёння, наведваючы ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта».

Як было паведамлена кіраўніку дзяржавы, 41% малочнага статка па краіне сканцэнтраваны на прамысловых прадпрыемствах. Для такога спосабу гадоўлі жывёлы патрэбныя прыстасаваныя для гэтага жывёлы. Вядзецца праца па стварэнні такой беларускай пароды. Перад навукай стаіць задача да 2020 года вырашыць праблему забеспячэння ферм уласным племянным статкам. Для гэтага ў кожнай вобласці неабходна ствараць Адпаведныя селекцыйна-племянныя малочныя фермы.

«Гэта прарыў у краіне. Гэта даражэй за золата і золатавалютныя рэзервы», — мяркуе Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка прадставіць яму нарматыўна-прававы акт, у якім будуць падрабязна прапісаныя ўмовы, якія спрыяюць стварэнню такіх ферм.

«Такім чынам, у нас будзе 7 ферм. І тады мы атрымаем добры племянны матэрыял», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Вы не павінны ператварыць гэта ў звычайнае высокадаходнае рэнтабельнае прадпрыемства. Гэта толькі адзін з бакоў, — падкрэсліў Лукашэнка. — Вы павінны тут прадставіць нам бясспрэчныя тэхналогіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?