Аддзелам крымінальнага вышуку Ваўкавыскага РАУС устанаўліваецца месцазнаходжанне Леўчука Яўгена Генадзевіча, 28 лютага 1986 года нараджэння, зарэгістраванага па адрасе г.Ваўкавыск, вул.Чыгуначная д.11, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж, учынены паўторна, групай асобаў альбо з пранікненнем у жыллё).
Яго прыкметы: на выгляд 30 гадоў, рост 175 - 180 см., сярэдняга целаскладу, твар авальны, вочы карыя, валасы кароткія, нос прамы.





