Украіна плануе пабудаваць «Сцяну» на мяжы з Расіяй да канца 2015 года.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка сёння на брыфінгу ў Кіеве.

«Па даручэнні прэзідэнта Украіны Дзяржпагранслужба падрыхтавала План мерапрыемстваў па пабудове аховы украінска-расійскай мяжы і адміністрацыйнай мяжы з АР Крым», — адзначыў ён.

«Рэалізацыя Плана будзе ажыццяўляцца на працягу 2014 — 2015 гадоў», — паведаміў ён.

Паводле слоў Лысенкі, дакумент уключае меры па інжынерна-тэхнічным ўладкаванні мяжы, аднаўленні пунктаў пропуску і развіцці падраздзяленняў і ўдасканаленні прававога рэгулявання пытанняў аховы мяжы.

Прэс-сакратар РНБА нагадаў, што 5 верасня План быў зацверджаны рашэннем Кабінета міністраў, а 10 верасня разглядаўся на пашыраным пасяджэнні Урада. Выкананне праекта будзе ажыццяўляцца ў два этапы.

«На першым будуць уладкаваныя ўчасткі, размешчаныя па-за зонай актыўных баявых дзеянняў, — у межах Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай абласцей, а таксама часткова Данецкай і Луганскай; сухапутнага ўчастка адміністрацыйнай мяжы з АР Крым; ўзбярэжжа Азоўскага мора, а таксама па другім рубяжы аховы ўздоўж лініі размежавання», — распавёў Лысенка, дадаўшы, што «на другім этапе пасля раззбраення незаконных фармаванняў і аднаўлення лініі мяжы прадугледжана ўладкаванне астатняга ўчастка ў межах Данецкай і Луганскай абласцей».

«Інжынернае ўладкаванне украінска-расійскай мяжы і адміністрацыйнай мяжы з АР Крым прадугледжвае земляныя і бетонныя валы, кантрольна-следавыя палосы, сістэмы оптыка-электроннага назірання, сігналізацыйныя комплексы, ракадныя дарогі і фартыфікацыйныя збудаванні для перашкоды руху аўтамабільнай тэхнікі і людзей», — заявіў ён.

Паводле яго слоў, на рачным і марскім участках — сістэмы оптыка-электроннага назірання і асвятлення надводнай абстаноўкі, усталяванне наглядальных вежаў, комплексных фартыфікацыйных збудаванняў з мэтай недапушчэння высадкі дэсанту. Фінансаванне мер Плана будзе ажыццяўляцца за кошт бюджэту, пазабюджэтных сродкаў і сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?