У кіраўніцтве Беларускай федэрацыі баскетбола (БФБ) адбыліся змяненні.
На сённяшняй пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі БФБ яе старшыня Віктар Камянкоў, які ўзначальваў арганізацыю са снежня 2008 года, заявіў аб жаданні пакінуць сваю пасаду па стане здароўя. У мінулым годзе Віктар Камянкоў перанёс мікраінсульт.
У выніку галасавання ўдзельнікі канферэнцыі выбралі новым старшынёй БФБ памочніка Прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максіма Рыжанкова.
Яго намеснікамі сталі Андрэй Балабін, Пётр Дзяржынскі, Ягор Мешчаракоў і Уладзімір Расека.





