Аляксандр Лукашэнка вызваліў палкоўніка Ігара Аляксейчыка ад пасады намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — начальніка авіяцыі. На гэту пасаду назначаны палкоўнік Аляксандр Караў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў Мікалая Грынёва ад пасады начальніка дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 верасня.





