Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 11—12 верасня ажыццяўляе афіцыйны візіт у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 11 верасня на брыфінгу ў Мінску.
У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс» і ААТ «МАЗ».
У межах візіту будуць праведзены сустрэчы з шэрагам афіцыйных прадстаўнікоў ПАР. Рэалізацыя сумесных праектаў супрацоўніцтва будзе абмеркавана з прадстаўнікамі дзелавых колаў гэтай краіны.
«Цяперашні візіт стаў першым наведваннем Паўднёва-Афрыканской Рэспублікі кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства і сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці бакоў у актывізацыі кантактаў высокага ўзроўню, развіцці двухбаковага супрацоўніцтва», — адзначыў Мірончык.
Ён нагадаў, што на працягу 2013 года Беларусь наведалі намеснік міністра і міністр міжнародных сувязей і супрацоўніцтва ПАР, у Мінску праведзена чарговае пасяджэнне сумеснага беларуска-паўднёва-афрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.





