У Брэсце 10 верасня грузавік пашкодзіў фасад будынка і вароты аўтамыйкі.
Як паведамілі у Брэсцкім абласным упраўленні МНС, у 13.47 інфармацыя пра гэта здарэнне на тэрыторыі ААТ «Брэстаблаўтатранс» паступіла ратавальнікам.
Работнікі МНС, якія прыбылі на месца выкліку, устанавілі, што пры выездзе «МАЗа» з паднятым кузавам з памяшкання мыйкі адбылося абвальванне дзвюх сценавых гіпсавых пліт над варотамі. Адна з іх упала на грузавік, другая знаходзіцца ў аварыйным стане.
Ратавальнікі дэмантавалі аварыйную пліту і прыбралі тую, што ўпала на аўтамабіль.
Апорная здольнасць сцен і даху мыйкі не парушана. Пашкоджаны кабіна і кузаў грузавіка, кіроўца не пацярпеў.
Будынак мыйкі 1998 года пабудовы, яго вышыня шэсць метраў, арандуецца прадпрыемствам «БалтХарчГандаль».
Як удакладніла БелаПАН старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова, службовым «МАЗам» з паўпрычэпам кіраваў жыхар Брэста 1960 года нараджэння. У дачыненні да яго складзены пратакол за парушэнне правіл дарожнага руху на падставе ч. 5 арт. 18.22 КоАП.





