«Здраджаныя Уладзімірам Пуціным салдаты ўзброеных сілаў Расіі распавядаюць праўду аб крывавай вайне на ўсходзе Украіны». Такі загаловак амерыканскі часопіс Newsweek размесціць на вокладцы наступнага нумара, піша zn.ua.

Выданне зазначае, што расіянка Людміла Малініна ў Садзіслаўскім Кастрамской вобласці са слязьмі на вачах распавяла журналістам, як бачыла тайнае пахаванне расійскага салдата на мясцовых могілках.

Паводле яе слоў, каля 20:00 грузавік прыехаў на могілкі. З яго выйшлі некалькі дужых мужчын, якія пачалі капаць магілу так, нібы «цішком збіраліся нешта скрасці».

Суседзі жанчыны кажуць, што таксама бачылі таемнае пахаванне. Яны кажуць, што большая частка могілак зарэзерваваная для такіх магіл «невядомага салдата».

Адзін з салдат узброеных сілаў Расіі распавёў Newsweek, як яго 98-ю аэрамабільную брыгаду кінулі паміраць на ўсходзе Украіны. Ён распавёў, што дзясяткі яго сяброў па зброі памерлі з цяжкімі раненнямі ў шпіталях Растова.

А яшчэ больш вярнуліся ў Расію ў цынкавых трунах. Па словах салдата, кожны, хто трапіў пад прымусам у Данбас, пастаянна адчувае страх, бо верагоднасць стаць «грузам 200» вельмі вялікая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0